Алена Прытула (справа) на пахаванні Паўла Шарамета. Фота Аляксандр Васюковіч для «Медузы».

Алена Прытула (справа) на пахаванні Паўла Шарамета. Фота Аляксандр Васюковіч для «Медузы».

Уладальніца выдання «Украінская праўда» Алена Прытула, якая была грамадзянскай жонкай загінулага журналіста Паўла Шарамета, у сябе ў фэйсбуку распавяла пра апошнюю размову з ім.

Прытула адзначыла, што ў апошні вечар, праведзены з Шараметам, яны абмяркоўвалі пост журналіста і блогера з Луганска Сяргея Іванова ў сацыяльнай сетцы Facebook, які змяшчаў абразы на яе адрас.

«Мы казалі пра тое, што ў некаторых людзей ёсць пакліканне — прыносіць іншым людзям боль. У той момант мы не ведалі, што ёсць яшчэ і іншыя людзі, якія ўжо выношвалі план яго забойства. Я свядома стаўлю знак роўнасці паміж тымі, хто яго падарваў, і тымі, хто ў апошні вечар атруціў яго жыццё. Так нельга. Трэба спыніць гэтае ганенне і нянавісць у «Фэйсбуку», — напісала Прытула на сваёй старонцы ў Facebook.

Размова з Шараметам, са слоў Прытулы, адбылася ў часе вечаровага шпацыру напярэдадні.

Прытула таксама падзякавала ўсім, хто выказаў ёй словы падтрымкі ў сувязі з гібеллю мужа. Паводле яе слоў, яна не сумняваецца, што следчыя знойдуць забойцаў Шарамета.

Іваноў абвінаваціў выданне Прытулы, «Украінскую праўду», у атрыманні грошай ад украінскага мультымільянера Грыгарышына.

Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня ў выніку выбуху. Выбухоўка была падкладзеная пад сядзенне кіроўцы ў аўтамабіль, у якім ён ехаў у Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?