Юрый Чыж, фота Сяргея Гудзіліна

Як паведамляе прэс-служба НАК Беларусі, на пазачарговай справаздачна-выбарнай канферэнцыі грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя барацьбы» 29 ліпеня прайшлі выбары новага кіраўніка.

На пасаду старшыні абраны намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дубкоўскі.

Юрый Чыж, затрыманы 11 сакавіка і падазраваны ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры, узначальваў Беларускую федэрацыю барацьбы са снежня 2008 года, калі змяніў на пасадзе старшыні БФБ трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя, які знаходзіўся ля стырна арганізацыі з часу яе заснавання ў 1992 годзе.

***

Да мая Юрый Чыж, з 1998 года з'яўляецца таксама уладальнікам ФК «Дынама-Мінск», быў старшынёй назіральнай рады футбольнага клуба, але яго на гэтай пасадзе змяніў сын — Сяргей Чыж. Ён з'яўляецца дырэктарам «Прастор-Трэйд» (сетка гіпермаркетаў Prostore ўваходзіць у холдынг «Трайпл»). Вядома таксама, што ён уваходзіць у назіральную раду Мінскага завода пеністых вінаў, гэта стала магчымым пасля таго, як «Трайпл» стаў мінарытарным акцыянерам прадпрыемства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?