Вікторыя Лукашэнка, старэйшая ўнучка беларускага прэзідэнта, паступіла на факультэт міжнародных адносін БДУ. Дзяўчына залічана на платнае аддзяленне. Пра гэта сведчаць спісы першакурснікаў Белдзяржуніверсітэта.
Фота з асабістага архіва Вікторыі Лукашэнкі
На ФМА Вікторыя Лукашэнка абрала «сусветную эканоміку». Гэта адна з самых запатрабаваных спецыяльнасцяў у БДУ: прахадны бал на бюджэт па ёй склаў 361 бал, на платную форму навучання - 249 балаў.
Вікторыя Лукашэнка - дачка Віктара Лукашэнкі, старэйшага сына беларускага прэзідэнта. У яе ёсць браты Аляксандр і Яраслаў, а таксама сястра Валерыя. У гэтым годзе Вікторыя скончыла сталічную гімназію № 16.
Фота з асабістага архіва Вікторыі Лукашэнкі
У дзяцінстве старэйшая ўнучка прэзідэнта здымалася ў кіно. У 2008 годзе разам з Філіпам Кіркоравым яна сыграла ў беларускай камедыі «На спіне ў чорнага ката», у 2010 годзе - у расійскім серыяле «Варажба пры свечках».





