Сёньня пачынаецца продаж білетаў на канцэрты міжнароднага фэстывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Касы адчыніліся ў дзесяць гадзін, але невялічкія чэргі ля іх зьявіліся ўжо а восьмай. Першымі білеты імкнуліся набыць пэнсіянэры.

Попытам карыстаюцца традыцыйна галя‑канцэрты адкрыцьця і закрыцьця фэстывалю, а таксама юбілейны канцэрт Надзеі Кадышавай, канцэрт «Радыё Шансон на «Славянскім базары» ды шоў Барыса Маісеева.

Самыя дарагія білеты у Летні Амфітэатр каштуюць 200 тысяч беларускіх рублёў. За гэтую сумму можна, седзячы на лепшых месцах, паслухаць Кабзона, Гвэрдцытэлі, Баскава, «Песьняроў» ды іншых выканаўцаў падчас канцэрта ўрачыстага адкрыцьця фестывалю. Танна каштуюць удзельнікі конкурсу маладых выканаўцаў: на ўласныя вочы паглядзець на іх можна ўсяго за 5 тысяч рублёў.

Ядвіга Сташэўская, «Еўрарадыё»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0