Моладзевы актывіст кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Аляксандар Атрошчанкаў арыштаваны некалькі хвілін таму ва Ўпраўленьні КДБ па Менску і Менскай вобласьці.

Як паведаміла жонка Аляксандра Дар’я, ён быў выкліканы ў КДБ у рамках разьбіральніцтва па факце канфіскацыі мінулай восеньню аргтэхнікі і асабістых архіваў.

Напярэдадні Эўрапейскага маршу, які прайшоў 14 кастрычніка 2007 г. у Менску, супрацоўнікі міліцыі і КДБ уварваліся ў кватэру, якую здымаў Атрошчанкаў. Яны заявілі пра «трупны пах», на які, нібыта, паскардзіліся суседзі.

У выніку «дэзынфекцыйных дзеяньняў» былі канфіскаваныя два кампутары і розныя архіўня матэрыялы. Сам Атрошчанкаў адседзеў 10 сутак на «нецэнзурную лаянку»

Аляксандар некалькі месяцаў дабіваўся вяртаньня аргтэхнікі. Сёньня раніцай ён пайшоў ва Ўпраўленьне КДБ, каб працягнуць разьбіральніцтва.

***

16:51 Аляксандар Атрошчанкаў асуджаны суд Цэнтральнага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за тое, што 22 красавіка падчас зачытаньня прысуду па "Справе 14-ці" нібыта зьняважліва выказаўся на адрас судзьдзі Алены Ільіной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?