Свет9

Рэлігійны фанатык атрымаў у Гаазе вялікі тэрмін за разбурэнне помнікаў архітэктуры

AFP

Актывіст ісламісцкай групоўкі «Ансар Дайн» Ахмад Махдзі асуджаны судом у Гаазе да дзевяці гадоў турмы за разбурэнне помнікаў архітэктуры, размешчаных у Тымбукту — старажытным горадзе ў цэнтры Малі.

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе ўпершыню ў гісторыі слухаў справу пра знішчэнне культурных каштоўнасцяў.

Як было ўстаноўлена ў судзе, Махдзі узначальваў атрад ісламістаў, якія ў 2012 годзе разбурылі гістарычныя будынкі мячэцяў у Тымбукту. Радыкальныя ісламісты лічаць мячэці праявай ідалапаклонства.

Падсудны прызнаў віну і сказаў, што шкадуе пра свае дзеянні. Яму пагражала да 30 гадоў турэмнага зняволення.

Раней суд у Гаазе выпісаў ордэр на арышт Махдзі, і ўрад Нігера выдаў ісламістаў.

***

Ісламісцкая групоўка «Ансар Дайн», у якую ўваходзяць у асноўным туарэгі, падтрымлівае цесныя сувязі з «Аль-Каідай».

Большасць будынкаў у Тымбукту глінабітныя і пабудаваны ў сахельскім стылі. Найбольш буйныя будынкі — мячэці (Саборная мячэць Джынгерэбер, Медрэсэ Санкарэ і Мячэць Сядзі Ях'я).

1 красавіка 2012 г у ходзе чарговага паўстання туарэгаў горад быў захоплены, а 6 красавіка стаў сталіцай самаабвешчанай «Незалежнай Дзяржавы Азавад».

Тады ж на сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Тымбукту быў унесены ў спіс Сусветнай спадчыны як аб'ект, які знаходзіцца пад пагрозай знішчэння.

У ходзе антытэрарыстычнай аперацыі, якая пачалася ў студзені 2013 года, паўстанцы пакінулі горад без бою, аднак пры адступленні спалілі будынак гістарычнага даследчага цэнтра Ахмед Баба, уключаючы бібліятэку. У ёй захоўваліся да 100 тысяч арабскіх і старажытнагрэчаскіх рукапісаў, якія ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны. Каштоўныя дакументы ўдалося выратаваць.

Каментары9

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Усе навіны →
Усе навіны

Маргарыта Ляўчук знайшла, як вырашыць праблемы з прысудам у Беларусі6

МКС выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і Валерыя Герасімава11

Турма будучыні. Навуковец прапанаваў хуткі спосаб перавыхавання злачынцаў — даць адчуць пакуты іх ахвяр4

Школьніца з Мінска мае 400 балаў для паступлення2

«Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ 45

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?1

Дарадцы Трампа падалі план спынення вайны Расіі супраць Украіны26

Забаўны факт: на выхад у плэй-оф Еўра-2024 з трэціх месцаў прэтэндуюць выключна каманды былой Аўстра-Венгрыі2

Былы польскі суддзя Шміт стаў карэспандэнтам БелТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Намеснік Ціханоўскай Валер Кавалеўскі пакінуў пасаду

Галоўнае
Усе навіны →