Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна ордэнам «За ўмацаванне міру і сяброўства». Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Пекіне пасля афіцыйных перамоваў лідараў дзвюх краін.

Старшыня КНР удастоены гэтай узнагароды за вялікі асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных, гуманітарных сувязей паміж Беларуссю і Кітаем, выключныя заслугі ва ўмацаванні дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

Дадзеная ўзнагарода з'яўляецца новай і ўручаецца ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?