Як чакаецца, гаворка на сустрэчы пойдзе пра магчымасьці далучэньня Ўкраіны да Паўночнаатлянтычнага блоку.
Пад час паездкі генсакратара NATO суправаджаюць прадстаўнікі усіх 26 краін, што ўваходзяць у Альянс.
У прэс‑службе прэзыдэнта Ўкраіны паведамляюць, што прыбыцьцю дэлегацыі папярэднічала асабістае запрашэньне Віктара Юшчанкі.
Украіна імкнецца стаць чальцом NATO, і ўлады краіны спадзяюцца да канца году пераадолець чарговы этап складанай працэдуры на шляху ўступленьня ў Альянс, г.зн. атрымаць запрашэньне да ажыцьцяўленьня г.зв. Пляну дзеяньняў па ўступленьні ў NATО.
Украіна разьлічвала прыступіць да Пляну нашмат раней, але ў красавіку, на саміце Альянсу у Бухарэсьце заяўка Кіева была адкладзена на больш позьня тэрміны.