Раніцай і днём у нядзелю, 9 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца моцныя дажджы, у сувязі з чым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі ў Гідрамет.

Будзе воблачна і дажджліва. Ноччу па паўднёвым усходзе, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі моцныя дажджы. Магчымы слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў, умераны, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях ноччу парывісты, днём у некаторых раёнах да моцнага.

Так згодна з прагнозам на pogoda.by у нядзелю і панядзелак у Мінску можа выпасці да 50 мм ападкаў, што амаль роўна месячнай норме.

Тэмпература паветра ўначы плюс 1-8, днём — ад 7 да 13 цяпла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?