У Гомелі міліцыянты застрэлілі лася, які нанёс траўмы мужчыну і пашкодзіў шэсць аўтамабіляў.

Тут і ніжэй фота: gomel.today

Раніцай 15 кастрычніка на тэрыторыю гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыва № 25 па вуліцы Барысенкі ў Гомелі зайшоў лось. Жывёла пашкодзіла шэсць аўтамабіляў і нанесла цялесныя пашкоджанні 30-гадоваму гамельчуку. Старшыня ГСПК выклікаў міліцыю.

Першым прыбыў на месца здарэння участковы інспектар міліцыі і, «каб пазбегнуць нанясенню шкоды жыццю і здароўю грамадзян», выкарыстаў табельную зброю. Участковы шэсць разоў прыцэльна стрэліў у лася, аднак гэта не спыніла жывёлу, паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.

Да гэтага часу ў гаражы прыехала і следча-аператыўная група. Старшы оперупаўнаважаны БЭЗ Савецкага АУС вырашыў выкарыстаць аўтамат Калашнікава. Міліцыянт зрабіў сем прыцэльных стрэлаў, і толькі пасля гэтага жывёла была абясшкоджаная.

Туша лася канфіскаваная супрацоўнікамі КУП «Спецкамунтранс», прызначанае даследаванне. Мяркуецца, што лось быў шалёным, і менавіта таму напаў на чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?