Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більдт. Швэцыя пераймае старшынство ў камітэце міністраў РЭ.

«Мы будзем пільнаваць выбары і будзем прасіць дазволу нам запарсіць назіральнікаў на іх», - сказаў ён, выступаючы перад дэпутатамі.

Ён выказаў спадзеў, што «ў гэтай краіне адбудуцца дэмакратычныя працэсы».

Беларусь ад 1997 году пазбавілася статусу спэцыяльна запрошанага ў ПАРЭ.

У Страсбургу адкрылася трэцяя частка сэсіі ПАРЭ. На ёй прысутнічае беларуская дэлегацыя на чале з Анатолем Красуцкім, намесьнікам старшыні міжнароднае камісіі палаты прадстаўнікоў.

Ад грамадзянскае супольнасьці мае прыбыць Анатоль Лябедзька. Запрошаная і група прадстаўнікоў СМІ і незалежных грамадзкіх арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?