Сёлета «Наша Ніва» пісала пра 19-гадовага Вадзіма, які разам са сваім бацькам адчыніў краму «Дарэчы», якая спецыялізуецца на рэчах у нацыянальным стылі.

Праз паўгода мы зноў сустрэліся з гаспадаром крамы, каб ён распавёў пра набыты досвед і першыя вынікі бізнэсу.

«Пасля публікацыі на НН пачало паступаць вельмі шмат замоваў. Людзі прыязджалі і з ЗША, і з Еўропы. У краму пачалі прыходзіць пакупнікі, якія пасля публікацыі матэрыялу вырашылі падтрымаць нас», — дзеліцца ўражаннямі Вадзім.

«Мы пашырылі асартымент. Цяпер у нас з’явілася адзежа ад LSTR (па той жа цане, што і ў афіцыйнага дылера), беларускія шапкі для лазні,

вышымайкі, вышыванкі нашай уласнай вытворчасці,

льняныя заплечнікі з арнаментам і «Пагоняй», мятлікі і гальштукі, налепкі, шмат сувернірная прадукцыі — ад кубкаў і келіхаў да мыла і магнітаў на лядоўню».

Вадзім хоча зрабіць адзежу з нацыянальнай атрыбутыкай больш дасяжнай:

«Мы паглядзелі, што гэта самы папулярны тавар — вышымайкі і майкі з «Пагоняй». Таму вырашылі, што на іх мы зробім зніжку. У нас вышымайкі можна набыць за 18 рублёў, а майкі з «Пагоняй» за 20 рублёў, замест 25-ці. Апроч таго, зніжка — 15 рублёў замест 18-ці — дзейнічае на цішоткі з вершамі беларускіх паэтаў».

Акцыя са зніжкамі працягнецца і ўвесь студзень.

Вадзім робіць бізнэс разам з бацькам.

Вадзім робіць бізнэс разам з бацькам.

Малады прадпрымальнік плануе пашыраць асартымент і далей: ужо ёсць дамова з кікбаксёрам і музыкам Віталём Гурковым на продаж яго калекцыі саколак «Наша Возьме».

Таксама ў краме «Дарэчы» хутка з’явяцца саколкі з сімволікай суполкі «Мая краіна Беларусь».

«Мы хочам сабраць у нас усе вулічныя патрыятычныя брэнды.

Таму для ўсіх, хто вырабляе штосьці беларускае, нацыянальнае, нашыя дзверы адчыненыя і мы гатовыя да прапаноў».

Набыць рэчы з нацыянальнай сімволікай можна ГЦ «Сілуэт» 1 паверх, шэраг 2, месца 4, крама «Дарэчы». Кожны наведнік крамы атрымлівае стужку з нацыянальным арнаментам бясплатна.

Глядзіце таксама: суполка крамы «Дарэчы» Укантакце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?