25 гадоў таму, 8 снежня 1991 г., у Белавежскай пушчы было прынята рашэнне пра роспуск СССР і стварэнне СНД.

Анлайн з месца акцыі можна глядзець тут:

09:01

Група актывістаў на чале са Змітром Дашкевічам ідзе па праспекце Незалежнасці ад Галоўпаштампта ў бок Кастрычніцкай і вывешвае на слупах бел-чырвона-белыя сцягі

09:03

Зміцер Дашкевіч кажа, што акцыя прымеркавана да 25-годдзя знікнення СССР.

09:10

На ўчастку ад Паштамта да вуліцы Камсамольскай вывесілі 25 сцягоў, зазначыў Дашкевіч.

09:15

Супрацоўнікі міліцыі спрабуюць затрымаць журналістаў «НН», бо, маўляў, у іх няма дазволу на здымку гэтых супрацоўнікаў.

09:20

Міліцыя здымае сцягі. Удзельнікі акцыі, журналісты і міліцыянты спыніліся каля будынка КДБ. Міліцыя настойвае на тым, што здымкі іх журналістамі — умяшанне ў асабістае жыццё. Апроч таго, здымаць будынак КДБ нельга.

09:37

Журналістаў «НН» тым часам затрымалі.

Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

10:40

Журналістаў «НН», затрыманых падчас акцыі Маладога фронту, выпусцілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?