На Камароўцы на ўсёй тэрыторыі крытага рынку сёння стаў працаваць бясплатны Wi-Fi, паведамляецца ў фэйсбуку Мінскага Камароўскага рынку.
Каб скарыстацца паслугай, трэба падключыцца да сеткі KOMAROVKA FREE і прайсці рэгістрацыю.
Пакуль Wi-Fi будзе даступны для кожнага карыстальніка на працягу адной гадзіны ў суткі, але пасля тэставання плануецца падоўжыць гэты час.
0
0
0
0
0
0