Упершыню ў гісторыі брытанскай сталіцы лонданскую паліцыю ўзначаліла жанчына. Крэсіда Дзік стала кіраўніком Службы сталічнай паліцыі, змяніўшы на гэтай пасадзе сэра Бернарда Хоган-Хоу, піша ВВС.

Getty

Па словах Крэсіды Дзік, яна надзвычай рада зноў вярнуцца ў Скотланд-Ярд.

«Гэта вельмі вялікая адказнасць і выдатныя магчымасці. Я з нецярплівасцю чакаю магчымасці абараняць жыхароў сталіцы і служыць ім», — гаворыцца ў яе заяве.

Зарплата кіраўніка лонданскай паліцыі складзе больш за 270 тысяч фунтаў у год (каля 335 тысяч даляраў), без уліку прэмій.

Раней Дзік была кіраўніком нацыянальнай контртэрарыстычнай службы. У 2014 годзе яна пакінула працу ў сталічнай паліцыі пасля 31 года службы і перайшла на пасаду ў міністэрства замежных спраў.

На пасадзе кіраўніка контртэрарыстычнай службы Дзік прымала шэраг важных рашэнняў па забеспячэнні бяспекі падчас правядзення Алімпіяды-2012 у Лондане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?