Японскія навукоўцы распрацавалі новы тып літыева‑іённай акумулятарнай батарэі, якая валодае больш высокай электрычнай ёмістасьцю й надзейнасьцю ў параўнаньні з сучаснымі распрацоўкамі. Паводле слоў навукоўцаў, калі злучыць ячэйкі пасьлядоўна, можна дамагчыся часу аўтаномнай працы ў некалькі гадоў.

Ужо сёньня сабраная батарэя дазваляе выпрацоўваць 1 кВт электраэнэргіі цягам 1000 гадзінаў. Калі зьмяняць канфігурацыю, можна дамагчыся працягласьці працы батарэі да 3500 гадзін. У плянах навукоўцаў — сканструяваць батарэю, якая б працавала цягам некалькіх гадоў.

Што праўда, пра запуск батарэі ў камэрцыйную вытворчасьць пакуль гаворкі не вядзецца.

Паводле tradingmarkets.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0