Двое актывістаў, у тым ліку сябра руху «За свабоду» Алесь Масюк, затрыманыя ў Слоніме напярэдадні сённяшняй акцыі.

Слонімцаў запрашалі сёння 1 мая на плошчу Леніна, каб запатрабаваць поўнай адмены Дэкрэта № 3. Акцыя павінна была пачацца ў 10.00.

«З ранку з дому ў міліцыю забралі актывіста прафсаюза РЭП Міхаіла Сашко», — распавёў Алесь Масюк сайту Pyx.by.

Прадстаўнікі мясцовай дэмакратычнай кааліцыі прыйшлі на плошчу Леніна. Па словах Масюка, людзей там фактычна не было, болей — міліцыі. Гэта было ў 9.30-9.40. Праз 10 хвілінаў было прынята рашэнне затрымаць і астатніх.

«Мяне забіраюць у міліцыю на размову», — паведаміў Алесь Масюк. Яму гэта патлумачылі патрэбу ў тым, што ўчора ён быў папярэджаны пра недапушчальнасць несанкцыяваных мерапрыемстваў (за акцыю 30 красавіка, якая не адбылася).

На гэты момант актывіст руху «За свабоду» знаходзіцца ў пастарунку, ён быў азнаёмлены з пратаколам затрымання.

-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?