У спаборніцтвах вагавай катэгорыі 53 кг наша суайчыньніца стала бронзавым прызёрам Пэкінскай алімпіяды. У суме двухбор’я 26-гадовая Настасься Новікава з Жодзіна набрала 213 кг (95 кг - рывок плюс 118 кг - штуршок).

Залаты мэдаль атрымала прадстаўніца Тайланду Джараэнраттанатаракун Прапавадзі (221 кг (95 плюс 126)), а срэбра -- Юн Джынхі з Паўднёвай Карэі. Яна паказала такі ж вынік, што і беларуска, але стала другой, бо сама важыць меней.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?