Гомельскі блогер Максім Філіповіч 5 чэрвеня звярнуўся ў гарадскі Следчы камітэт з просьбай правесці праверку дзеянняў участковага Дзмітрыя Акуліча.

Максім Філіповіч. Фота tut.by
Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на gomelspring.org.
Гамяльчук лічыць, што міліцыянт пачаў на яго незаконны адміністрацыйны працэс.
Дзеянні старшага лейтэнанта міліцыі Філіповіч расцэньвае як пераслед і просіць пачаць на яго крымінальную справу за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.
Каментары