Усяго патроху1919

17-гадовы стартапер Бурбіцкі намякае, што Лібер прабраўся да яго ў кватэру і раскідаў рэчы

Гісторыя з 17-гадовым стартаперам з Баранавіч Аляксеем Бурбіцкім, які абвінаваціў Паўла Лібера ў замоўчванні факта ўзлому платформы «Новая Беларусь», набыла новы паварот. Пасля публікацый пра сябе ў СМІ Аляксей Бурбіцкі, па яго словах, сутыкнуўся з пагрозамі, блакіроўкай інстаграма і нават пагромам кватэры.

«Дзякуй за блакіроўку майго асноўнага акаўнта, Павел Лібер. Калі вы будзеце працягваць рабіць тое, што вы робіце, наступствы для вас будуць яшчэ горшыя», — пагражае хлопец, суправаджаючы відэа кадрамі з нібыта свайго разгромленага жытла.

На відэа можна пабачыць неахайна расстаўлены абутак, крэслы і каробку, што валяюцца на падлозе, некалькі адкрытых шуфлядак і шафу з беспарадкам унутры. На першы погляд можа падацца, што ў кватэры проста даўно не было генеральнай прыборкі. Але Бурбіцкі настойвае: «Гэта проста пераходзіць усе межы. Паліцыя разбярэцца».

Варта адзначыць, што ўжо праз 15 хвілін пасля публікацыі яго відэа набрала некалькі сотняў лайкаў, пры тым што дагэтуль мае менш за 50 праглядаў.

Скрыншоты з відэа Аляксея Бурбіцкага

Таксама Бурбіцкі скардзіцца, што пасля публікацый у СМІ сутыкнуўся з хейтам і пагрозамі, якія ананімныя аўтары дасылаюць яму ў тэлеграме і інстаграме. Некалькі з іх ён пераслаў журналісту «Нашай Нівы». Усе яны носяць нецэнзурны характар, а галоўны іх пасыл у тым, што Аляксею на пару з блогерам Сяргеем Пятрухіным будзе вельмі дрэнна, калі ён не спыніць публікаваць відэа з крытыкай Паўла Лібера.

Хлопец кажа, што збіраецца звяртацца ў паліцыю, пры гэтым нібыта атрыманыя ананімныя пагрозы ўжо выдаліў. На просьбу журналіста «Нашай Нівы» паказаць скрыншоты з паведамленнямі-пагрозамі Бурбіцкі зліўся: «Я выдаліў. Не хачу ўсё гэта захоўваць».

Нагадаем, 19 мая на канале блогера Сяргея Пятрухіна выйшла відэа, у якім ён даў слова 17-гадоваму Аляксею Бурбіцкаму з Баранавіч — герою, які «адкрыта пагадзіўся распавесці аб праблеме, не хаваючы твару». У роліку ён зачытаў абвінавачванні на адрас Паўла Лібера і каманды ў тым, што яны адмыслова ўтаілі факт узлому платформы «Новая Беларусь» і зліву асабістых даных карыстальнікаў. Пры гэтым у якасці пруфаў уцечкі былі далучаныя скрыншоты, на якіх можна пабачыць адкрытыя даныя пра польскія бізнэсы.

Бурбіцкі таксама сцвярджаў, што з 2024 года працаваў на Лібера як праграміст, яле гэта аказалася хлуснёй.

«Аляксей у нас ніколі не працаваў», — пракаментаваў Павел Лібер «Нашай Ніве». Аляксей Бурбіцкі на запыт рэдакцыі адмовіўся падаваць іншыя пацверджанні працы на «Новую Беларусь», акрамя тых, што ён прадэманстраваў на ютуб-канале Пятрухіна:

«Усё, што ў мяне было, я ўсё расказаў Сяргею Пятрухіну, якому давяраю. Больш мне дадаць няма чаго. Усе доказы я яму таксама даў».

Варта дадаць, што шуміха пра ўзлом «Новай Беларусі» падымаецца не першы раз: раней гэтую інфармацыю распаўсюджвалі каналы, звязаныя з беларускай міліцыяй, а таксама блогер-канспіролаг Віталь Кандраценка (Вірус). Як тады, так і цяпер, каманда «Новай Беларусі» абвергла гэты факт.

Каментары19

  • Праўда
    21.05.2025
    Лапідарны геній нумар 3. Самы малады
  • MP
    21.05.2025
    Хто небудзь, падарыце хлопцу Xanax.
  • Гарамбуш
    21.05.2025
    Ржу нимагу

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця4

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікабрытаніі прапануюць абавязковую кастрацыю педафілаў і сэкс-злачынцаў3

«Самага міленіяльнага выканаўцу выбралі на выпускны да зумераў». Гродзенскія выпускнікі не ацанілі хэдлайнераў свята2

Ціманоўская паскардзілася, што яе былы муж вывез у Грузію сабаку і там пакінуў1

Пуцін загадаў стварыць на мяжы з Украінай «буферную зону»6

Пераможца сёлетняга «Еўрабачання» хоча, каб наступнае прайшло без удзелу Ізраіля10

Што з цэнамі і выбарам бульбы ў суседніх Польшчы і Літве9

Лукашэнка заклікаў новапрызначаных вертыкальшчыкаў чытаць тыктокі4

Беларуска ў Польшчы пазнаёмілася з аргенцінцам і паехала да яго на радзіму. Ён аказаўся сямейным тыранам3

У Барысаве паставяць арт-аб'ект па матывах герба горада1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця4

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць