Вызвалены палітвязень Андрэй Кім. Гэта стала вядома ад яго маці, якая некалькі хвілін таму пазваніла ў бабруйскую калёнію, дзе ён утрымліваўся. Там ёй паведамілі, што Андрэй быў вызвалены сёньня.

Андрэй Кім быў арыштаваны 21 студзеня падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Хлопца пакаралі дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту, але на волю ён ня выйшаў. Справа ў тым, што на Кіма завялі крымінальную справу за зьбіцьцё ДАІшніка Сычова.

22 красавіка судзьдзя Цэнтральнага раёну Менску Алена Ільіна прысудзіла Андрэю паўтара году турмы. Андрэй Кім быў прызнаны міжнароднымі арганізацыямі вязьнем сумленьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?