Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсер сыходзіць са сваёй пасады ў знак пратэсту супраць прызначэння новага дырэктара па камунікацыях, паведамляе ВВС са спасылкай на амерыканскія СМІ.

Getty

Getty

Паводле даных New York Times, ён лічыць «велізарнай памылкай» рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прызначыць на гэты пост Энтані Скарамучы. Афіцыйна пра прызначэнне пакуль не паведамлялася.

Спайсер з 2011 года быў афіцыйным прадстаўніком Нацыянальнага камітэта Рэспубліканскай партыі. У 2015 годзе ён таксама заняў пасаду галоўнага спецыяліста па пытаннях стратэгіі партыі.

Шон Спайсер заняў пасаду прэс-сакратара Белага дома 20 студзеня і набыў скандальную рэпутацыю за час працы з-за складаных адносін з журналістамі.

З пачатку чэрвеня Белы дом замест штодзённых брыфінгаў на камеру стаў праводзіць у асноўным закрытыя брыфінгі, прычым большасць з іх вяла намеснік Спайсера Сара Сандэрс.

Папярэдні дырэктар па камунікацыях Белага дома Майкл Дабкі сышоў са сваёй пасады ў канцы мая, праз тры месяцы пасля прызначэння.

Амерыканскія СМІ пісалі, што ў ходзе рэформ, задуманых пад кіраўніцтвам Дабкі, Шон Спайсер павінен быў захаваць пасаду прэс-сакратара прэзідэнта, але радзей выступаць перад журналістамі.

Фінансіст Энтані Скарамучы увайшоў у штаб Трампа ў летам 2016 года, ён дапамагаў прыцягваць сродкі на перадвыбарчую кампанію. Пасля перамогі Трампа Скарамучы некаторы час займаў пасаду дарадцы Трампа па ўзаемадзеянні з бізнэсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?