Інтэрнэт і СМІ3737

Беларускі спадарожнік займаецца трансляцыяй порнаканалаў?

15 студзеня 2016 года з кітайскага касмадрома Січан быў запушчаны спадарожнік «Белінтэрсат-1». Гэты першы беларускі спадарожнік сувязі быў выраблены кітайскімі спецыялістамі з кампаніі China Aerospace Science and Technology па замове беларускага боку з кітайскіх і французскіх камплектуючых.

Сам спадарожнік з’яўляецца часткай дзяржаўнага праекта «Белінтэрсат» і асновай Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі. Акрамя самога спадарожніка, у склад праекта ўваходзіць Наземны комплекс кіравання (НКК). 

Запуск спадарожніка Belintersat-1 51.5°E актыўна асвятляўся дзяржаўнымі медыя. Паведамлялася, што ўласны спадарожнік дапаможа Беларусі ўмацаваць уласную інфармацыйную незалежнасць, забяспечыць яе інфармацыйную прысутнасць ва ўсім усходнім паўшар’і і выйсці на сусветны рынак тэлекамунікацыйных паслуг.

Дзяржаўнае агенцтва БелТА паведамляла, што Сі Цзіньпінь і Аляксандр Лукашэнка ў дзень запуску спадарожніка нават абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі. 

Кіраўнік Беларусі тады адзначыў: «Выведзены на арбіту кітайскай ракетай-носьбітам, спадарожнік стаў ключавым элементам нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі. Праект мае высокую інавацыйную, эканамічную, сацыяльную і палітычную значнасць для нашай краіны».

Першы беларускі спадарожнік сувязі працуе на арбіце ўжо больш за год, але дагэтуль праз яго вяшчае толькі адзін беларускі тэлеканал — «Беларусь-24». Аднак згодна з данымі сайтаў, якія адсочваюць тэлеканалы на розных спадарожніках, праз «Белінтэрсат» рэтранслююцца і іншыя экзатычныя праграмы. Сярод іх у асноўным чэшскія і славацкія каналы, некалькі каналаў краін Афрыкі а таксама… порнаканалы (Brazzers TV Europe, Passion XXX, Sexto Senso, Dusk TV і іншыя).

Каментары37

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мабілізаваны пяць разоў збягаў з вайсковай часткі — хаваўся ў дзяўчыны, у мамы і ў вёсцы ў гурках6

Затрымалі ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны5

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян1

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →