Інтэрнэт і СМІ

Беларускія прапагандысты прайграюць расійскім. У топе ТБ-праграм — крамлёўскія навіны

Самы вялікі рэйтынг на каналах, што вяшчаюць у Беларусі, — у навінавых праграм расійскай вытворчасці. Вось што лічбы кажуць пра густы гледачоў.

Кампанія «МедыяВымяральнік» падзялілася штомесячнай справаздачай пра тэлеглядзенне беларусаў. У топ-15 праграм — шэсць інфамацыйныя, і толькі адна з іх — беларуская. І тое гэта «Навіны Беларусь», якія выйшлі ў эфір на свята 9 мая.

Вялікая колькасць людзей у маі сачыла за парадам на Дзень Перамогі як у расійскім прачытанні, так і ў беларускім. З цікаўнасцю да гэтай падзеі па рэйтынгу канкуруе толькі шоу Малахава «Прывітанне, Андрэй» на канале «Расія-Беларусь».

Пры гэтым, звяртае ўвагу медыяаналітык Міхаіл Дарашэвіч, у праграмах-лідарах трансляваўся прарасійскі парадак дня ў вайне з Украінай. Так, у перадачы «Весці тыдня», што займае трэцяе месца ў рэйтынгу, быў сюжэт, дзе расійскія вайскоўцы прыязджаюць «віншаваць» з 9 мая жыхарку Харкаўскай вобласці — то-бок, ствараецца пазітыўнае аблічча дзеянняў расійскіх войскаў на захопленай тэрыторыі. Яшчэ ў адной праграме «Весці» расказваецца, што «пад Херсонам знайшлі падвалы, дзе неанацысты катавалі палонных, а краіны ЕС не заўважаюць злачынстваў украінскіх сілавікоў, хоць маглі б паўплываць на Кіеў».

Выходзіць, што, як не стараецца беларуская прапаганда, расійскую ёй усё роўна не ўдаецца пераскочыць (толькі сярэднясутачны рэйтынг АНТ набліжаецца да рэйтынгу расійскіх тэлеканалаў). Хаця сёння дзяржаўнае айчыннае тэлебачанне амаль цалкам паўтарае расійскую рыторыку.

«Тое, што беларусы глядзяць расійскае тэлебачанне — справа звычкі. У свой час было вырашана пакінуць у нас расійскі кантэнт, але ўстаўляць туды таксама свае навіны і рэкламу, каб самім мець кантроль над грашыма. Але навіны яны толькі часткова міксавалі, і, адпаведна, людзі прызвычаіліся глядзець інфармацыйныя праграмы на расійскіх тэлеканалах. Акрамя таго, іх інфапрадукт дагэтуль выглядае лепш, ён больш якасна зроблены», — каментуе «Нашай Ніве» такую цікавасць да расійскага кантэнту Міхаіл Дарашэвіч.

Рыгор Азаронак. Скрыншот: праграмы на сtv.by

Сітуацыю, што склалася, медыяаналітык называе жудаснай: вялікая колькасць беларусаў глядзіць расійскую прапаганду і дэзінфармацыю, што асабліва крытычна падчас вайсковай агрэсіі РФ супраць Украіны.

«Нават у людзей падрыхтаваных, з крытычным мысленнем, калі ім штодзень паўтараць усё, што паўтараецца ў расійскіх перадачах, могуць зарадзіцца сумневы, іх меркаванне і бачанне свету можа мяняцца. І гэта значыць, што расійская прапаганда можа дасягаць сваёй мэты. Тым больш у сітуацыі, калі беларускія ўлады робяць усё, каб абмежаваць людзям доступ да альтэрнатыўных крыніц інфармацыі», — каментуе медыяаналітык. 

Цікава, што сваіх прапагандыстаў беларусы не глядзяць не толькі на тэлебачанні, але і ў сеціве. Так, па даных тэлеграм-канала «Беларускі парадак» аўдыторыя тых жа праўладных «Жоўтых зліваў» на 70% складалася з расіян.

На ютубе ў праўладных тэлеграм-каналаў таксама найбольшая частка аўдыторыі — з Расіі, кажа Міхаіл Дарашэвіч. Так, Information Policy нядаўна прааналізавалі партрэты гледачоў топ-10 беларускіх ютуб-каналаў. Аўдыторыя канала БелТА, які трапіў у рэйтынг, на 36,7% складаецца з расіян (супраць 22% беларусаў), CTV — на 35,3% (супраць 31,9% беларускай долі), канал АНТ мае 36,9% гледачоў з Расіі (з Беларусі — 29,5 %). Пры гэтым незалежныя каналы HEXTA Live, «Рэальная Беларусь», «Белсат», «Маланка медыя» глядзяць у асноўным беларусы. 

Аўдыторыя інфармацыйнага агенцтва БелТА на ютубе ў маі-2022

«Але тут варта не забываць, што тэлебачанне ўсё роўна займае трэцяе месца сярод крыніц, адкуль людзі чэрпаюць новую інфармацыю (пасля анлайн-медыя і сацсетак). І пакуль тэлебачанне будзе настолькі кантралявацца дзяржавай і там не будзе каналаў з альтэрнатыўнай інфармацыяй (толькі беларуская прапаганда і расійская), мы будзем мець досыць вялікую падтрымку таго, што робіцца ўладамі», — рэзюмуе Міхаіл Дарашэвіч.

Лічбы з апытання Baltic internet policy initiative

Са справаздачы MediaMeter таксама бачна, што беларускі глядач аддае перавагу кінапраграмам і забаўляльнаму кантэнту, але калі гаворка ідзе пра рэйтынг канкрэтных праграм, то тут наперад вырываюцца інфармацыйныя.

У параўнанні з красавіком у маі колькасць часу, які беларусы правялі за праглядам ТБ, упала (191 хвіліна ў суткі супраць 210), але ў гэта стандартная схема для вясны і лета: чым цяплей, тым менш часу людзі дома.

Большая частка аўдыторыі тэлебачання — жанчыны

Чытайце таксама:

Топ-15 беларускіх акаунтаў у Твітары — каго варта пачытаць

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць