Людзі дайшлі да плошчы Незалежнасці. Чакаем кароткага выступу Міколы Статкевіча.
14:35
14:33
14:28
Шэсце прайшло будынак КДБ. Дождж прымушае рухацца шпарчэй. Найхутчэй, агулам акцыя працягнецца не больш за 40-50 хвілін.
14:26
14:20
Шэсце пад парасонамі — так можна назваць сённяшнюю акцыю пратэсту.
14:18
Мікола Статкевіч расказвае, што 10 дзён не жыў дома, каб пазбегнуць арышту. Сёння цэлую ноч давялося ехаць за стырном, смяецца ён.
14:16
Як бачым, мітынг быў кароткім — выступілі толькі Мікола Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык.
Цяпер актывісты рушаць па ходніках праспекта Незалежнасці.
Акцыя не самая шматлікая — каля 200 чалавек.
14:15
Статкевіч ладзіць шэсце ў бок да плошчы Незалежнасці. Разам з тым на будучыню ён заклікае перанесці пратэсты са сталіцы ў рэгіёны.
14:11
«Шура, не будзь Януковічам, не піліце залаты батон» — такі плакат трымае таксіст Леанід Кулакоў.
14:10
Карэспандэнты «НН» перадаюць, што на Кастрычніцкай плошчы каля 200 актывістаў.
14:08
Удзельнікі акцыі скандзіруюць «Жыве Беларусь!». Яны трымаюць расцяжку з заклікам да Лукашэнкі не рабаваць народ.
Кіраўніка краіны называюць «Лукашэску» з відавочнай асацыяцыяй з Румыніяй.
14:07
«Мы трымаем шлях змагання за новую Беларусь! Мы будзем шукаць новыя формы барацьбы. Мы будзем спрабаваць абараніць людзей у рэгіёнах. Сёння мы зноў пакажам беларусам, што нельга стаяць на каленях», — выступае Мікола Статкевіч.
14:00
«Калі пакрыўдзяць хоць яшчэ аднаго салдата, мы выведзем на вуліцы палову краіны», — абяцае ўдзельнік з Лунінца. «Гэта проста жах», — кажа ён пра трагедыю з Аляксандрам Коржычам.
13:59
Якая-ніякая гукаўзмацняльная тэхніка ва ўдзельнікаў акцыі ёсць. Яны ўключылі на плошчы песні Сяргея Міхалка.
Тым часам актывісты разгортваюць бел-чырвона-белыя сцягі.
13:57
Надвор'е ў Мінску найнепрыемнае — каля 5-6 градусаў цяпла, але накропвае няспынны дождж.
13:54
Мікола Статкевіч запэўнівае, што разбіральніцтва вакол сітуацыі ў Печах чыноўнікі пачалі толькі тады, калі дзедаўшчына ў войску стала тэмай акцыі пратэсту.
13:52
На плошчы ўжо некалькі дзясяткаў чалавек. Шмат асобаў у цывільным, якія фільмуюць іх.
13:50
На плошчы з’явіўся Мікола Статкевіч. Палітык распавёў, што частка гукаўзмацняльнай апаратуры была канфіскаваная міліцыяй.
13:36
Пакуль жа варта праінфармаваць пра прэвентыўныя затрыманні ў рэгіёнах. У Маладзечне — кіраўнік абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксандр Абрамовіч, а таксама сябра партыі АГП Генадзь Фарыно.
А ў Баранавічах затрымалі прафсаюзнага актывіста Рыгора Грыка.
13:34
Наша тэкставая трансляцыя з акцыі пачнецца ў 13:50.
Былы палітвязень і экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта Мікалай Статкевіч 21 кастрычніка праводзіць вулічную акцыю пратэсту «Марш абураных беларусаў 2.0».
Палітык заклікае людзей прыйсці а 14:00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.
Сярод тых пытанняў, якія плануецца разгледзець на плошчы: дэкрэт аб «дармаедах», павышэнне заробкаў і пенсій, а таксама смерці навабранцаў у войску. Апошні пункт стаў актуальны пасля трагічнай гібелі ў вайсковай часці ў Печах прызыўніка Аляксандра Коржыча.
Напярэдадні акцыі многія лідары вулічных пратэстаў былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі: Павел Севярынец, Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, завочна асуджаны Вячаслаў Сіўчык.
Папярэднюю акцыю пратэсту Статкевіч праводзіў 8 верасня — у Дзень беларускай вайсковай славы, — тады на яе сабралася каля трохсот чалавек. Людзі прайшлі шэсцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Якуба Коласа. У той раз удзельнікі пратэставалі супраць вучэнняў «Захад-2017».
На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.
«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны44
Што стала прычынай смерці трох работнікаў «Беларуснафты» падчас рамонту на трасе
Неўзабаве маюць з'явіцца новыя банкноты еўра. Яны ўжо выклікалі польска-французскія спрэчкі1515
У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць88
У Брэсце пры саветах яўрэйскія могілкі закаталі пад стадыён. Цяпер там адкрылі першы ў краіне лапідарый. Але хто зруйнаваў могілкі, хаваюць8
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі3939
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі39
Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму1313
Трамп сказаў, што расчараваны ў Пуціне і скарачае тэрмін ультыматуму13
«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»1616
«Гендырэктар не мяняў пароль з 2022 года». Беларускія кіберы расказалі падрабязнасці атакі на серверы «Аэрафлоту»16
Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі1313
Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі13
Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў
Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс2121
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс21
Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос3737
Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос37
Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі66
Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі6
62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку1111
62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку11
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній33
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3
Як дроны залятаюць з Беларусі ў Літву? У iSANS расказалі, што вядома
«У нас супольны вораг — імперская Расія». Ціханоўская выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны44
ФК «Славія» расказаў пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны
ФК «Славія» расказаў пра стан заўзятара, які ўчора зваліўся з трыбуны
Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі1313
Лаўроў канстатаваў поўную адсутнасць саюзнікаў у Расіі13
Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў
Грыбнік паказаў пяць відаў баравікоў з беларускіх лясоў
Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»
Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца ў Кітаі, калі «апынуцца ў адным горадзе»
У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду
У Гродне хлопец у касцюме анёла граў на саксафоне і спяваў серэнаду
У Астрахані абрынуўся пад'езд пяціпавярховага дома22
У Астрахані абрынуўся пад'езд пяціпавярховага дома2
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс2121
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс21
Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос3737
Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос37
Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра66
Дзяўчына на Прыпяці вылавіла гіганцкага сома — 2,25 метра6
СБУ: Затрыманы агент КДБ, які шпіёніў на паўночнай мяжы Украіны33
СБУ: Затрыманы агент КДБ, які шпіёніў на паўночнай мяжы Украіны3
У Расіі вайскоўца асудзілі за паражэнскія настроі

Каментары