Грамадства3030

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага

Дэпутат Вярхоўнага Савета і журналіст Сяргей Навумчык у сваім фэйсбуку з нагоды гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце паразважаў пра тое, што засталося ад беларускай незалежнасці і чаму беларусам варта цаніць і тое, што яны маюць.

Гадавіна прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце аднавіла спрэчку, ці Беларусь пакуль яшчэ незалежная, ці ўсе здабыткі 1990-1991 гадоў знішчаныя і краіна цалкам пад кантролем Масквы.

Давайце абстрагуемся як ад эмацыйных, гэтак і прававых ды паліталагічных ацэнак і звернемся да галоўнага аргумента, пра які мы ў гарачыні палемікі часта забываемся. Маю на ўвазе тое галоўнае, што ёсць у чалавека — ягонае жыццё.

Вось проста жыццё, калі хочаце, банальнае фізічнае існаванне. Так, нельга забывацца пра нацыянальныя каштоўнасці, пра чалавечыя правы, пра свабоду, пра магчымасць выбіраць уладу, ды пра шмат што іншае. Але ўсё гэта губляе ўсялякі сэнс, калі чалавек губляе жыццё.

Ад пачатку 90-х беларусы не гінуць у складзе расійскага войска ў «зонах інтарэсаў» Масквы — ні ў Чачні, ні ў Сірыі, ні цяпер ва Украіне.

Пуцін не здольны, як бы ён таго ні жадаў, мабілізаваць хлопца з самай маленькай палескай вёскі на вайну, як ён можа элементарна зрабіць гэта з жыхаром маскоўскага Кутузаўскага ці піцерскага Неўскага праспектаў.

Не ўратоўваюць ад прызыву ўладальнікаў пашпарта з расійскім двухгаловым арлом і аўтаноміі (многія з якіх, нагадаю, у пачатку 90-х абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт). Жыхары Бураціі, Карэліі, Комі, Мардовіі, Татарстана (які насельніцтвам значна большы за Малдову і амаль у палову Беларусі), ды іншых аўтаномных рэспублік і абласцей РФ могуць праз тыдзень апынуцца пад Пакроўскам, а яшчэ праз тыдзень — вярнуцца дадому ў труне.

Насельніцтву гэтых аўтаномій застаецца толькі марыць пра тую незалежнасць, якую (хай і ў абрэзаным па віне Лукашэнкі выглядзе) маем мы, беларусы.

І, на жаль, не заўсёды цэнім.

Каментары30

  • Indrid Cold
    27.07.2025
    Па-першае здольны - штомесяц бяруць у палон беларусаў якія паехалі за грошы ваяваць на баку Расеі.
    Па-другое гэтыя хлопцы і дзяўчыны з малых вёсак едуць у Мінск, ідуць працаваць на дзяржаву і за льготны крэдыт на жытло ў спальным раёне зруйнуюць жыццё каго-заўгодна: пасадзяць інваліда, пенсіянерку, маладую маму за лайк ці каментар.
    Не ўсе такія, канешне, але трэба зняць ружовыя акуляры - сярод беларусаў таксама шмат пачвараў якія за малыя грошы гатовыя забіваць іншых.
  • Усіх са святам
    28.07.2025
    Нешта ў лесе здохла. Нн перадрукавала артыкул Сяргея Навумчыка.
    Не веру сваім вачам.
    Чытачам раю пачытаць папярэдні артыкул у яго фб.
  • Жора
    28.07.2025
    Indrid Cold, допіс жа быў не аб тым. Допіс быў аб тым, што Пуцін не можа выдаць указ і кінуць беларусаў на вайну, і з гэтым не паспрачаесся. А вы каментуеце нешта сваё.

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

Дырэктара «Камунаркі» асудзілі на сем гадоў за карупцыю7

Розніца тэмператур у Беларусі зараз складае 17 градусаў

Муж забіў жонку, а потым выкінуўся з акна4

Самалёт Зяленскага не быў цэллю дрона, паветранае судна знаходзілася на зямлі ў Кішынёве

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

За што асудзілі экс-адваката Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага2

Доктарка паехала ў адпачынак на тры тыдні. Праз некалькі дзён ад яе запатрабавалі вярнуцца праз скаргу пацыента2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць