Музыка33

Гурт TonqiXod прыпыняе сваю творчую дзейнасць

Адзін з самых самабытных гуртоў Беларусі, менская арт-рок каманда TonqiXod абвяшчае аб спыненні сумеснай творчай дзейнасці. Хлопцы адыграюць запланаваныя канцэрты, уключаючы вялікі сольнік у клубе TNT Rock Club, і адправяцца ў бестэрміновы творчы адпачынак.

Фота Тані Капітонавай, 34mag.net

На афіцыйнай старонцы TonqiXod у VK быў апублікаваны пост пра тое, што сольны канцэрт 2 лістапада ў клубе TNT Rock Club стане для гурта апошнім на «блізкую і далёкую будучыню».

«Дапускаем, што для нейкіх надзвычайных нагодаў праз год, два або пяць мы, магчыма, збярэмся. Асабліва, калі будзе нейкая цікавая прапанова. Але агулам дзейнасць нашага трыа патроху сыходзіць у фазу летаргічнага сну», — пішуць музыкі.

Вакаліст і гітарыст TonqiXod Уладзімір Лянкевіч пракаментаваў для 34mag.net гэтую навіну так:

— Па сутнасці, ініцыятарам стаў клавішнік Максім Субач. Па яго словах, ён не атрымлівае дастатковай псіхалагічнай і эканамічнай аддачы ад нашай актыўнай дзейнасці. Ён ганарыцца тым, што мы стварылі, але не адчувае дастатковага імпэту, каб працягваць у ранейшым тэмпе.

Мы плануем зайграць канцэрты, пра якія было загадзя дамоўлена. Гэта невялікі сэт 29 кастрычніка ў «Брюгге» на канцэрце «(Не)расстраляная паэзія», сольны канцэрт у TNT Rock Club 2 лістапада і некалькі канцэртаў у Польшчы ў лістападзе. Таксама мы не выключаем, што праз нейкі час пры спрыяльных умовах магчыма уз'яднанне.

Застаецца толькі падзякаваць хлопцам за іх выдатную музыку, пажадаць ім поспеху і спадзявацца на хуткае ўз'яднанне. І вядома ж, «наведаць апошні сольны канцэрт TonqiXod ў Менску» зараз становіцца абавязковым пунктам у to-do лісце кожнага беларускага меламана.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Кітая адбыўся магутны выбух на хімічным заводзе

Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы6

У Беларусі дабудавалі самы высокі ў краіне панэльны дом. І знаходзіцца ён не ў Мінску2

Прарасійскія актывісты пачалі цкаваць Юрыя Жыгамонта, які вярнуўся на ютуб з «Падарожжамі дылетанта»74

«Выходны ў сераду — гэта бомба». Беларус сам зрабіў сабе 4-дзёнку — і дзеліцца вынікамі з кам’юніці3

Памёр заснавальнік Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва Алег Марозаў

Экс-прафесар эканамічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як аддаў махлярам 650 тысяч даляраў4

«Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку ў аўтобусы на мяжы Беларусі і Польшчы1

Якія сімптомы паказваюць на рак кішачніка і што правакуе яго развіццё? Тлумачыць анколаг15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць