Эканоміка99

Падлічылі, колькі можна было б зарабіць, калі паклалі б беларускія рублі на дэпазіт год таму

Працэнты на валютных укладах цяпер мізэрныя, а ці шмат прыносяць рублёвыя?

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Колькі рублёў набяжыць за год?

Найбольш выгадныя безадзыўныя дэпазіты тэрмінам ад аднаго года — калі гаворка ідзе пра беларускія рублі, — і тэрмінам ад двух гадоў, калі ўклад валютны. Даход ад гэтых дэпазітаў не абкладаецца падаходным падаткам (у выпадку з безадзыўнымі ўкладамі да года банк аўтаматычна вылічвае падатак).

Разгледзім мінімальны з выгадных тэрмінаў — 13 месяцаў. То-бок цяпер забіраць грошы могуць тыя, хто паклаў іх на дэпазіт у красавіку 2024 года.

Летась банкі прымалі беларускія рублі пад 14,1—15,9% на тэрмін 13 месяцаў. Цяпер працэнтныя стаўкі прыкладна такія ж, таму для разліку выкарыстаем актуальныя даныя калькулятараў.

Скрыншот: belarusbank.by

Напрыклад, калі вы паклалі 10 000 рублёў у красавіку 2024 года пад 14,4%, то праз 13 месяцаў вы атрымаеце 11 562 рублі.

Калі ўклад з капіталізацыяй працэнтаў, сума будзе вышэйшая. Пакажам гэта на прыкладзе калькуляцыі ад Парытэтбанка.

Скрыншот: paritetbank.by

Паклаўшы 10 000 рублёў на 13 месяцаў пад 15,6% гадавых з капіталізацыяй, праз год і адзін месяц вы атрымаеце 11 813 рублёў. Сума вырасце на 18% —выгада відавочная нават з улікам інфляцыі. 

Пераводзім у валюту

Як гэтая выгада выглядае з улікам курсавых ваганняў?

Напрыклад, на 24 красавіка 2024 года курс Нацбанка складаў 3,25 рубля за даляр. Атрымліваецца, што 13 месяцаў таму 10 000 рублёў раўняліся $3077.

Цяпер жа, паводле курсу Нацбанка, даляр каштуе 3,01 рубля. Атрымліваецца, што 10 000 рублёў цяпер эквівалентныя $3322. 

Такім чынам, 10 тысяч беларускіх рублёў, якія 13 месяцаў таму раўняліся 3077 далярам, на безадзыўным дэпазіце ператварыліся ў суму, эквівалентную 3841—3944 далярам.

А што, калі б вы паклалі грошы на дэпазіт у валюце?

Апошнія гады беларускія банкі зніжаюць працэнтныя стаўкі па валютных укладах, таму прыбытковасць па іх знаходзіцца ў межах статыстычнай хібнасці.

Беларусбанк прапануе 0,01% па ўкладах у далярах ЗША. Скрыншот: belarusbank.by

Беларусбанк, напрыклад, прапануе 0,01% па ўкладах у далярах. Паклаўшы на трохгадовы безадзыўны дэпазіт 10 тысяч даляраў, вы атрымаеце зверху ўсяго тры даляры. Праз гэта класці грошы ў далярах або еўра на дэпазіт стала бессэнсоўна.

Самае складанае — угадаць, што будзе з беларускім рублёў у наступны год. Тым, хто паверыў у нацыянальную валюту ў 2024-м, пашанцавала. Што будзе далей, гарантыі не дасць ніводзін прагназіст.

Каментары9

  • Беларус
    27.05.2025
    Дзіўная парада ад, падавалася б, беларускага выданьня. Нават, калі адсоткі па ўкладах былі б значна вышэйшыя, а прыбытак гарантаваны - гэта не нагода несьці грошы ў лукашэнкаўскія банкі ды падмацоўваць варожую эканоміку хунту. Для зрынаньня дыктатуры патрэбна наадварот - адымаць у яе грашовыя рэсурсы. Але куды там. Чаго чакаць ад людзей, у якіх у галаве толькі "11-і гадзінны сэкс"?
  • Калькулятар
    27.05.2025
    Пераводзім у бульбу.

    Паклаўшы 10 000 рублёў (9090кг бульбы па 1.1руб.)
    на 13 месяцаў пад 15,6% гадавых з капіталізацыяй
    праз год і адзін месяц вы атрымаеце 11 813 рублёў (3 375 кг бульбы па 3.5руб.)
  • .
    27.05.2025
    Калі сапраўды ўкладаць у бульбу, то зараз гэта было б 31815 руб. (9090кг бульбы па 3.5руб.).
    318%. З капіталізацыяй у выглядзе праросткаў.

Цяпер чытаюць

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

Расія атакуе Чорнае мора, пад ударам украінскія парты і судны. Наколькі гэта крытычна?1

На галасаванне выставілі 10 варыянтаў дызайну новых еўрабанкнот3

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках4

Случ у Слуцку так зарасла, што плыні месцамі ўжо амаль і не відаць

Літоўская сям'я пайшла ў грыбы і сустрэла ў лесе страуса16

У Мінску затрымалі расійскага арганізатара буйной махлярскай схемы з «папяровым ПДВ». Што за яна?1

Наваполацкі макрушнік палічыў, што калі Расія плаціць за забойствы ўкраінцаў, то трэба наймацца. Але прагадаў8

Андрэй Пачобут папрасіў прэм’ера Польшчы выдаваць беларусам дакумент замежніка мінімум на тры гады26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома2

Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць