Жыхарка паўднёвакарэйскай сталіцы Сеула выскачыла з акна кватэры, размешчанай на 13-м паверсе жылога дома і ўпала на мужчыну, які ішоў на працу.
Абодва ўдзельнікі здарэння атрымалі сур'ёзныя траўмы і былі шпіталізаваны. Аднак дактары не здолелі выратаваць іх жыцці — мужчына і жанчына памерлі.
Паводле паліцэйскай справаздачы, карэянка пакутавала на дэпрэсіі і, верагодна, вырашыла звесці рахункі з жыццём.





