Лідэр ПКБ Сяргей Калякін абсалютна перакананы, што апазыцыя зрабіла правільна, калі прыняла рашэньне ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах.

«Як у праціўным выпадку мы б змаглі паказаць канкрэтныя доказы фальсыфікацыі выбараў? Як бы паказалі ўсю недэмакратычнасьць працэдуры галасаваньня эўрапейскім назіральнікам, якія і не заўсёды добра разумеюць, што такое Беларусь? Сваім удзелам у выбарах мы не далі такі падарунак уладзе».

Сяргей Калякін агучыў лічбу папярэдняга апытаньня выбарцаў па ягонай акрузе. Паводле іх, лідэр камуністаў набірае 34% галасоў, дэпутатка палаты Галіна Палянская — 26%, а прадстаўнік праўладнага КПБ Юры Васкрасенскі — 9%. Іншыя яшчэ ня вызначыліся з сваім выбарам.

«У мяне няма сумневаў, што выбары будуць сфальсыфікаваныя. Разам з тым, мы прарабілі гіганцкую працу зь людзьмі. Мая каманда сустрэлася з тысячамі людзей, але толькі адзінкі выказвалі да нас нэгатыўнае стаўленьне», — кажа Калякін.

Што да магчымасьці трапляньня ў парлямэнт некалькіх апазыцыйных кандыдатаў, то Калякін сказаў, што ён вельмі сумняецца, што гэта будуць людзі з агульнага сьпісу АДС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?