На Альшанцы ў Гродне пасяліліся незвычайныя жыхары. Тры шэрыя дзікія гусі шпацыравалі каля дамоў на вуліцы Напалеона Орды ў пятніцу, піша hrodna.life

Вялікіх птушак убачылі жыхары мікрараёна і звярнуліся ў МНС. Людзі перажывалі, што з крылатымі можа нешта здарыцца: напрыклад, схопяць бадзялыя сабакі. Птушкі выглядалі здаровымі, непараненымі, расказаў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Зміцер Вінчэўскі.

Птушак атрымалася загнаць у «клетку» са сметніцамі. Праўда, па дарозе адна з іх адляцела. Рэшту апранулі ў кашулькі, каб яны не ўцяклі, пасадзілі ў машыну і завезлі ў заапарк. Там птушкі застануцца прынамсі на выходныя ў каранціне.

Як патлумачыў Зміцер Вінчэўскі, некаторыя шэрыя гусі застаюцца ў Гродне на зіму. Часцей гняздуюць у балоцістых мясцінах. Калі выпаў снег, ім стала цяжэй шукаць харчаванне. Бо нават у маразы перад снегападам яны харчаваліся азімымі, травой на палях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0