Улада1

Горадня. Стары мост

Стары мост празь Нёман у Горадні адчынілі. Рэканструкцыя цягнулася каля году і суправаджалася надзвычайнымі выпадкамі.

Стары мост празь Нёман у Горадні пачалі рэстаўраваць у кастрычніку 2007 году. Пачатак яго рамонту суправаджалі гарачыя спрэчкі. Кіраўніцтва гораду настойвала на тым, што на пабудову новага мосту не стае сродкаў, абаронцы гістарычнага цэнтру даводзілі, што пашырэньне мосту толькі пагоршыць сытуацыю з заторамі ў цэнтры Горадні.

Незалежныя экспэрты прыводзілі сумы выдаткаў на рэканструкцыю старога мосту і пабудову новага — 94 млрд рублёў супраць 58, адпаведна.
І ўсё ж мост пачалі пашыраць. Побач збудавалі пантонны мост, па якім жыхары гораду мусілі дабірацца на працу пешшу з аднаго берагу на другі.
Рэканструкцыя суправаджалася надзвычайнымі здарэньнямі: у сьнежні мінулага году разам зь пяском пад апоры мосту выпадкова прывезьлі 200-кіляграмовую авіябомбу часоў Другой сусьветнай вайны.

Насуперак чаканьням гарадзенцаў, рэканструкцыя мосту не расьцягнулася на гады. Пасьпешлівасьць, зь якой Стары мост намагаліся здаць будаўнікі, выклікала засьцярогу. У прэсе час ад часу зьяўляліся паведамленьні пра трэшчыны ў апорах мосту ды інш. У верасьні гэтага году гарадзкія ўлады паабяцалі адчыніць мост да канца месяцу. Чакалася, што гэта зробяць да выбараў. Аднак не атрымалася, а мо й менскі вопыт з пускам эскалятараў на станцыі мэтро Кастрычніцкая падзейнічаў – усё ж гэта мост, як ніяк.

І вось, у чацьвер 9 кастрычніка Стары мост адчынілі. Цяпер ён мае чатыры паласы для руху транспарту і пашыраныя ходнікі для пешаходаў.
Праблемы з рухам гарадзкога грамадзкага транспарту, аднак, пакуль ня вырашаныя – на прылеглых вуліцах яшчэ ня спыненыя будаўнічыя працы.

Гістарычная даведка ад harodnia.com

Будаўніцтва Гарадзенскага Старога мосту было скончанае ў 1908 годзе. Мост меў ідэалягічную назву Аляксандраўскі (у гонар расейскага цара Аляксандра). Узарваны расейскімі войскамі, што ў 1915 годзе ўцякалі з Горадні, мост чакаў рэстаўрацыі да 1928 году. Мост імя Пілсудскага (новая яго ідэалягічная назва) меў 165 мэтраў даўжыні, шырыню 12,5 мэтра, вага яго мэталічных канструкцый складала 950 тонаў, а агульны кошт 1 840 000 злотых (карова ў тыя часы каштавала каля 100 злотых). Савецкія войскі, кідаючы Горадню 23 чэрвеня 1941 году, ня здолелі як сьлед пашкодзіць мост, дзірку ў ім немцы залаталі за адзін дзень. У 1944 годзе мост быў ізноў узарваны немцамі і адноўлены толькі ў 1949 годзе.

Каментары1

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка2

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Усе навіны →
Усе навіны

Гэта краіна ЕС уводзіць з наступнага тыдня шасцідзённы працоўны тыдзень3

Заўзятар дэсантаваўся на Крышціяну Раналду падчас матчу з Грузіяй ВІДЭА

Кім Чэн Ын адпраўляе карэйцаў на вайну ва Украіне9

Штучны інтэлект ужо праз два гады можа вычарпаць рэсурсы з адкрытых крыніц2

У Мінску ноччу стаяла даўжэзная чарга ў краму. Што давалі?4

Пекла над Беларуссю. Прагноз надвор'я на апошнія дні чэрвеня2

Ці спыніліся атакі мігрантаў на польскай мяжы пасля пагрозы закрыць яе і кітайскага папярэджання?6

У Расіі расказалі, як вырашаюць праблему з мігрантамі — іх адпраўляюць на вайну ва Украіну3

Караць ШІЗА дазволілі ў паўтара раза даўжэй, суткамі на хіміі таксама. Новы закон пагоршыць умовы для беларускіх вязняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка2

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Галоўнае
Усе навіны →