Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.
У РУУС Мінска звярнуліся работнікі сацыяльнай абароны для ўстанаўлення месцазнаходжання найстарэйшай жыхаркі Мінска 1904 года нараджэння, піша БелТА.
Сацработнікі некалькі разоў спрабавалі наведаць жанчыну, аднак сын сцвярджаў, што яна жыве ў вёсцы на Гродзеншчыне. Высветлілася, што жанчына памерла яшчэ ў 1988 годзе.
Сваякі жанчыну пахавалі, аднак сын памерлай 1943 года нараджэння ўтаіў ад органаў сацабароны факт смерці маці і з 1988 года атрымліваў яе пенсію ў банку па даверанасці.
Прыкладная сума шкоды складае больш за 100 тыс. рублёў. Мужчыну пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0