Кароль Мсваці III абвясціў аб змене назвы падчас святкавання дня незалежнасці. Свазіленд не мяняў сваю назву пасля атрымання незалежнасці ў 1968 годзе.

Кароль Свазіленда Мсваці III.

Кароль Свазіленда Мсваці III пераназваў краіну ў Каралеўства эСваціні (Kingdom of eSwatini). Такое рашэнне манарх прыняў, каб адзначыць 50-годдзе з дня незалежнасці ад брытанскага праўлення, паведамляе The Guardian.

eSwatini на мове сваці азначае «месца Свазі», назва маленькай дзяржавы паміж Паўднёвай Афрыкай і Мазамбікам. У адрозненне ад некаторых краін, Свазіленд не мяняў сваю назву пасля атрымання незалежнасці ў 1968 годзе. Да гэтага краіна больш за 60 гадоў была пад брытанскім пратэктаратам.

Кароль Мсваці III абвясціў аб змене назвы падчас святкавання дня незалежнасці на спартыўным стадыёне ў горадзе Манзіні.

«Я хацеў бы аб'явіць, што Свазіленд вернецца да свайго першапачатковага імя», — сказаў ён, апрануты ў чырвоную ваенную форму.

Свазіленд — апошняя ў Афрыцы краіна з абсалютнай манархіяй, у якой улада манарха-суверэна з'яўляецца неабмежаванай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру