Сёння ў Мінску пройдзе з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Што на ім адбудзецца? 

Як вядома «Нашай Ніве», у адстаўку будуць адпраўлены шэраг кіраўнікоў БРСМ на чале з цяперашнім першым сакратаром Андрэем Беляковым.

Людзі з каманды Белякова паведамілі нам, што іх адпраўляюць, фактычна, «у нікуды» — новых пасад, як гэта традыцыйна робіцца пры ратацыі чыноўнікаў, не прапанавана.

З чым звязаная адстаўка? 

Вядома, што з прыходам Наталлі Качанавай на пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта ў 2016 годзе БРСМ зазнаў маштабныя праверкі па лініі Дзяржкантролю і пракуратуры.

Былі выяўлены дробныя парушэнні, але вялікай карупцыі не знайшлі. Але справа, маўляў, не ў гэтым. 

У Адміністрацыі Белякова ўспрымаюць як чалавека, што не здолеў добрым чынам арганізаваць работу з моладдзю і не меў уцямнага бачання, як гэта можна зрабіць. 

Андрэй Белякоў узначальваў БРСМ з 2015 года, цяпер яму 42 гады. Адначасова ён з'яўляецца членам Савета Рэспублікі.

Прозвішча новага кіраўніка арганізацыі пакуль невядома, можна меркаваць, што ім стане хтосьці з маладых. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0