Паранены пад Івацэвічамі міліцыянт прыйшоў у прытомнасць, паведаміў БЕЛТА галоўны ўрач Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васіль Юзэфовіч.

«Стан пацярпелага цяжкі, абумоўлены перанесенымі раненнямі, аперацыямі. Ён апрытомнеў. Усе жыццёвыя паказчыкі адсочваюцца, яны стабільныя. У гэтай сітуацыі гэта самае галоўнае», — адзначыў галоўны ўрач.

У цяперашні час праводзіцца кансіліум. Абмяркоўваецца неабходнасць транспарціроўкі ў шпіталь Мінска. «Усю магчымую на нашым узроўні дапамогу мы аказалі», - дадаў Васіль Юзэфовіч.

Як паведамлялася, у пацярпелага агнястрэльнае множнае раненне грудной клеткі і паяснічнай вобласці з пашкоджаннем унутраных органаў і ўнутрыбрушным крывацёкам. У аперацыйнай крывацёк быў спынены, а раны ўшытыя.

«У яго ж сыночак застаўся». Падрабязнасці інцыдэнту ў Івацэвіцкім раёне, дзе загінуў участковы 

Пад Івацэвічамі вясковец адстрэльваўся ад міліцыі: адзін участковы забіты, другі ў рэанімацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0