13 лістапада Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб прадстаўленьні Менску крэдыту 2 мільярды даляраў.

Дакумэнт падпісалі міністры фінансаў Расеі Аляксей Кудрын і Беларусі – Андрэй Харкавец.

Узамен Беларусь абавязуецца перайсьці на расейскі рубель у разьліках за нафту й газ.
«Гэта будзе ўнёсак Беларусі ў наданьне расейскаму рублю статусу рэгіянальнае рэзэрвавае валюты», — заявіў на цырымоніі падпісаньня беларускі міністар.

Да таго ж, згодна з дамоўленасьцю, Расея і Беларусь маюць распрацаваць плян супольных дзеяньняў па стварэньні адзінай валюты. У Міністэрстве фінансаў Расеі агенцтву РІА «Новості» ўдакладнілі, што другі мільярд будзе выдзелены пасьля падпісаньня пляну сумесных дзеяньняў.

Крэдыт прадстаўляецца на 15 гадоў з 5‑гадовым льготным пэрыядам па сплаце асноўнае пазыкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру