За ягоную адстаўку прагаласавала рада дырэктароў «Рэала», але прэзыдэнт Раман Кальдэрон прыняў рашэньне пакінуць Бэрнда Шустэра на пасадзе.

Пасьля няўдалых вынікаў у апошніх матчах (вылет з каралеўскага кубку і параза ў суботу ад «Вальядаліду» зь лікам 0:1), Шустэру прадракалі адстаўку.

Але нямецкаму спэцыялісту дадзены яшчэ адзін шанец, паведамляе Прессбол.

Паказальнымі будуць наступныя матчы: з "Рэкрэатыва" ў чэмпіянаце Гішпаніі 22 лістапада, і 25 лістапада ў Менску з БАТЭ.

Мадрыдзкі клюб вядзе барацьбу за другое месца ў нашай групе. У«Рэала» — 6 пунктаў, у «Зэніта» — 4.

Ня выключана, што ўсё вырашыцца ў апошнім туры, 10 сьнежня, на «Санцьяга Бэрнабэў» у матчы гэтых двух камандаў.

 Бэрнд Шустэр атрымлівае шчаўчок па носе ад «Вальядаліду». Фота realmadrid.com

Бэрнд Шустэр атрымлівае шчаўчок па носе ад «Вальядаліду». Фота realmadrid.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0