Згодна са зьвесткамі пракрамлёўскага дасьледчага агенцтва «Евразийский Монитор», 74% апытаных грамадзян Беларусі лічаць Расею дружалюбнай (прыязнай) краінай.

Куды радзей беларусы ўказваюць у якасьці дружалюбнай Украіну (39%) і Казахстан (23%). Найменш прыязнымі яны лічаць Таджыкістан (5%) і Эстонію (4%).

Больш за палову рэспандэнтаў у Беларусі (56%) настроены на саюз з Расеяй, кожны чацьверты (25%) — з Эўрасаюзам.

Толькі 48% жыхароў Расеі лічаць, у сваю чаргу, Беларусь прыязнай суседкай. 37% выступаюць за саюз з нашай краінай.

Што тычыць украінцаў, то 58% апытаных лічаць сябрам Расеі, тады як (39%) адзначаюць Беларусь, са саюз з нашай роднай зямелькай выступаюць 29% нашых паўднёвых суседзяў.

Апытаньне ладзілася ў красавіку — чэрвені. Былі апытаныя 16 тыс. 143 чалавекі ў 13 краінах, у Расеі статыстычная хібнасьць не перавышае 3,4%.

ул. інф. на падставе Расбізнэскансалтынг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0