Ілюстрацыйнае фота gurkov2n.jimdo.com.
22 кастрычніка на Вілейшчыне ля Куранца ў рацэ Пела рыбак сеткай злавіў адну стронгу. Цяпер яго чакае штраф і крымінальная адказнасць, пра гэта «Рэгіянальнай газеце» в.а. начальніка Мядзельскай райінспекцыі жывёльнага і расліннага свету Раман Лесін.
Супрацоўнікі інспекцыі затрымалі рыбака каля 11 гадзін. Ён незаконна вылавіў сеткай адну стронгу. Гэтая рыба занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 441 рубель.
За незаконна злоўленую рыбу, што занесеная ў Чырвоную кнігу, прадугледжаная і крымінальная адказнасць. Прычым гэта не залежыць ад памеру шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю і кошту здабытай рыбы.
Матэрыялы перадалі ў Вілейскі РАСК.





