Затрыманы пляменьнік экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна Аляксей пасьпеў патэлефанаваць сваёй сяброўцы і паведаміў, што яму падкінулі наркотыкі.

5 чэрвеня, нягледзячы на моцны дождж, некалькі актывістаў моладзевых рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 8-ай вечара.

Яны намагаліся правесьці пікет супраць прымусовай дэпартацыі грамадзянаў Украіны, Канады, Францыі ды іншых краінаў, якіх дэпартавалі пад час выбарчай кампаніі. У выніку разгону акцыі байцы спэцназу затрымалі некалькі чалавек, сярод іх -- двое непаўнагадовых.

Радыё Свабода

Затрыманы ў часе разгону пікету на Кастрычніцкай плошчы пляменьнік экс-кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна Аляксей пасьпеў патэлефанаваць сваёй сяброўцы.

Ён паведаміў, што яму падкінулі наркотыкі. Пасьля гэтага сувязь з Аляксеем перарвалася. Цяпер ягоны мабільны тэлефон не адказвае.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0