Як стала вядома «НН», вырабам фэйкавага сюжэта для расійскага Першага канала займалася агенцтва StringersHub. Гэтая кампанія займаецца пасярэдніцтвам паміж відэаператарамі і СМІ. Напрыклад, недзе адбываецца землятрус, але тэлеканалы не маюць у той мясцовасці сваіх журналістаў. StringersHub у такім выпадку адшуквае аператара, які і робіць па замове працу для пэўнага СМІ.

Якаў Бута. Фота vk.com.

Заснавальнікам StringersHub з’яўляецца былы журналіст Белтэлерадыёкампаніі Якаў Бута.

Яму 28 гадоў, родам з Светлагорска. Бута вучыўся на журфаку БДУ, ужо на першым курсе пайшоў працаваць на БТ.

Адзначыўся сваім матэрыялам за 29 чэрвеня 2011 года, калі ў эфіры БТ расказваў пра поспех канцэрту БРСМ на Кастрычніцкай плошчы. У той дзень была запланаваная чарговая «маўклівая акцыя пратэсту», якія праходзілі ў краіне ўсё лета. «Тысячы людзей прыйшлі на канцэрт», — казаў Бута, пры гэтым не ўзгадаўшы акцыю пратэсту.

У 2013 годзе Якаў Бута заснаваў камунікацыйнае агенцтва Like Media, якое вырабляла відэакантэнт для тэлеканалаў, а пазней стартап StringersHub. «З першага месяца працы StringersHub — у плюсе», — хваліўся Бута.

«НН» звязалася з Якавам Бутам для атрымання каментара. «Прабачце, у мяне пакуль мала інфармацыі па дадзенай тэме, у бліжэйшы час будзем разбірацца», — адказаў ён.

Беларус, які выдаваў сябе за ўкраінца на расійскім ТБ: Я не атрымаў ні капейкі. Мне бясконца сорамна — гэта ганьба

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?