Прагноз надвор’я ў Беларусі на 16—18 снежня 2008 года

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 снежня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Па ўсходзе на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—9°C, днём ад плюс 1 да мінус 5°C.

У Мінску 16 снежня воблачна, без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—7°C, днём мінус 2—4°C.

17 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўднёвым захадзе кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—9°C, днём ад мінус 4 да плюс 2°C.

У Мінску 17 снежня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4—6°C, днём мінус 1—3°C.

18 снежня ў Беларусі воблачна. Ноччу па паўднёва‑заходняй палове, днём месцамі ападкі (мокры снег, дождж), туман, галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—7°C, па паўднёвым захадзе ад 0 да плюс 2°C, днём ад мінус 3 да плюс 3°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0