Удмуртыя прыступіла да перамоў з беларускай крыптабіржай пра выпрабавальны выпуск аблігацый. Пра гэта РБК распавёў віцэ-прэм'ер расійскага рэгіёну Аляксандр Свінін.

Пытанне закранулі на сустрэчы з кіраўніком крыптабіржы Currency.com Віктарам Пергаментам. Улады рэгіёну абмяркоўвалі выпуск такенізаваных аблігацый. Віцэ-прэм'ер паведаміў, што выпуск аблігацый пройдзе ў тэставым рэжыме і ў невялікім аб'ёме.

Другім разам прадстаўнікі Удмуртыі і Беларусі сустрэнуцца 28 студзеня 2019 года.

Свінін распавёў, што пры дапамозе размяшчэння аблігацый Удмуртыя плануе прыцягнуць дадатковыя інвестыцыі ў эканоміку рэгіёну.

Currency.com — першая легальная крыптабіржа ў СНД, на якой за крыптавалюты можна купіць каштоўныя паперы.

Бізнэсмены Саід Гуцэрыеў і Віктар Пракапеня ўклалі ў Currency.com 10 мільёнаў даляраў. Да канца бягучага года заснавальнікі біржы плануюць атрымаць выручку памерам 70 мільёнаў даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0