ЗША перадалі лідару апазіцыі Венесуэлы Хуану Гуайдо паўнамоцтвы па кантролі над некаторымі венесуэльскімі актывамі на рахунках у Федэральным рэзервовым банку Нью-Ёрка і іншых банках ЗША. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Роберт Паладзіна.

«Гэтая сертыфікацыя дапаможа легітымнаму ўраду Венесуэлы абараніць актывы на карысць народа Венесуэлы», — заявіў Дзяржаўны дэпартамент.

Амерыканцы заклікалі ўрады іншых краін прызнаць часовага прэзідэнта Хуана Гуайдо і зрабіць аналагічныя крокі для абароны маёмасці Венесуэлы ад рэжыму Мадуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0