Жыхара Мядзельскага раёна прызналі вінаватым у тым, што ён са знаёмым вывезлі двух мужчын у лес, збілі іх, а аднаго з іх нават прывязалі да машыны і цягалі па зямлі, піша kraj.by.

У ліпені пад Мядзелам двое мужчын зладзілі разборкі з-за нібыта скрадзеных 50 рублёў. Пасля застолля яны палічылі, што грошай не хапае, і падазрэнне трапіла на двух печнікоў, якія рабілі рамонт у іх доме напярэдадні.

Падазраваныя адшукалі мужчын і сілай вывезлі ў лес каля вёскі Азаркі. Там збівалі, патрабавалі грошай, а потым прывязалі аднаго да машыны і цягнулі па дарозе каля 700 метраў. Ахвяры змаглі збегчы, адзін з іх трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай, пераломамі і ранамі.

Справа дайшла да суда. Але так як адзін з фігурантаў за гэты час памёр, за ўчынак прыйшлося адказваць жыхару Мядзельскага раёна.

Мужчыну абвінавачвалі па артыкулах аб незаконным пазбаўленні свабоды і катаванні. Усё гэта, па дадзеных са справы, ён здзейсніў п'яным. Суд прысудзіў абвінавачанага да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафу ў 100 базавых велічыняў (2 550 рублёў).

Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0