radiopolsha.pl

radiopolsha.pl

Польшча мае намер у найбліжэйшыя гады патраціць каля 45 мільярдаў еўра на мадэрнізацыю сваіх Узброеных сіл. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.

«Я падпісаў адзін з найважнейшых дакументаў — План тэхнічнай мадэрнізацыі да 2026 года», — распавёў кіраўнік Мінабароны. Паводле яго слоў, агульны кошт ўсёй праграмы складае 185 мільярдаў злотых (амаль 45 мільярдаў еўра).

Паводле інфармацыі ведамства, план — адзін са стратэгічных дакументаў Узброеных сіл. Ён уключае ў сябе некалькі праграм мадэрнізацыі арміі. У прыватнасці, дакумент прадугледжвае развіццё аператыўных магчымасцяў і набыццё сучаснага ўзбраення.

«Гэта рэкордны план, калі казаць пра яго кошт. Гэта, вядома, вялікі выклік, але таксама вялікая магчымасць развіць абараназдольнасці польскага войска. Мы маем намер рашуча і эфектыўна змяняць аблічча польскага войска, падрыхтаваны яе сучасным узбраеннем, а таксама павялічваючы яе колькасць. Мы маем намер паслядоўна гэтым займацца», — адзначыў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?