Міністр абароны Венесуэлы Падрына Лопес распавёў, што даў распараджэнне накіраваць у Мінфін ЗША спіс вышэйшых афіцэраў, каб міністэрству было прасцей ўводзіць санкцыі. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Twitter.
«Я загадаў перадаць у Мінфін ЗША поўны спіс генералаў і адміралаў Узброеных сіл, каб палегчыць задачу ўводзіць па квотах санкцыі супраць рэвалюцыйных прыхільнікаў Канстытуцыі і нацыянальнага суверэнітэту», — сказаў ён з іроніяй.
Аўтарытарны рэжым Мадура ў Венесуэле працягвае ўтрымліваць уладу, нягледзячы на перманентны эканамічны крызіс. Мадура татальна кантралюе СМІ, палітызаваў сілавыя структуры і абсадзіў суды праверанымі і залежнымі ад сябе людзьмі. Чавістам Мадура процістаіць парламент на чале з Хуанам Гуайдо, які абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта. ЗША выступаюць на баку апошняга.





