У Міністэрстве лясной гаспадаркі Радыё Свабода пацвердзілі, што ў Курапатах ідуць планавыя працы па добраўпарадкаванні ляснога фонду.

«Усе незаконна ўзведзеныя спаруды, у тым ліку, і крыжы, будуць знесеныя», — паведаміла прэс-сакратар Мінлясгасу Анастасія Дакучаева.

На ўдакладняючае пытанне, хто прызнаў крыжы, пастаўленыя людзьмі ў народным мемарыяле Курапаты, незаконнымі, Анастасія Дакучаева адказала так: «Ніводнага дакумента на ўсталяванне крыжоў не было. Таму крыжы лічацца самавольна ўсталяванымі, то бок, пастаўлены незаконна».

Куды крыжы павезьлі, і ці будуць яны вернутыя тым, хто іх усталёўваў, Дакучаева пакуль не гатова адказаць.

У афіцыйным паведамленні міністэрства сцвярджаецца:

«У рамках навядзення парадку спецыялістамі праводзіцца мантаж агароджаў, выдаленне асобных спаруд. Гэтыя працы, у тым ліку, праводзяцца ў Курапатах, тэрыторыя якіх з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і землямі дзяржаўнага ляснога фонду. Звяртаем увагу грамадзян, што спецыялістамі лясгаса ажыццяўляецца знос выключна тых аб’ектаў, якія былі ўсталяваныя без якой-небудзь дазвольнай дакументацыі, г.зн. якія з'яўляюцца незаконна ўсталяванымі».

У Курапатах зносяць крыжы, па перыметры ставяць казённую агароджу 

Наталля Эйсмант пракаментавала знос крыжоў у Курапатах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?