Улады Рэчыцы вырашылі перайменаваць вуліцу Адама Міцкевіча і завулак Адама Міцкевіча, якія знаходзяцца на ўскрайку горада. Цяпер яны будуць называцца вуліца Яўгена Міцкевіча і завулак Яўгена Міцкевіча адпаведна. Такое рашэнне прыняў Рэчыцкі раённы савет дэпутатаў.

Адам Міцкевіч — славуты паэт беларускага паходжання, вядомы перадусім драмай «Дзяды» і паэтычнай эпапэяй «Пан Тадэвуш».

Адам Міцкевіч.

Адам Міцкевіч.

Яўген Міцкевіч — ганаровы чэкіст, ураджэнец украінскай Ровеншчыны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў старшынёй Рэчыцкага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, з сярэдзіны 1920-х працаваў у сістэме АГПУ-НКВД, працаваў у Германіі, Італіі, ЗША, Кітаі і іншых краінах.

Яўген Міцкевіч

Яўген Міцкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0